1207 Delaware Ave, Suite 4559 Wilmington, DE 19806
пагаворым ?
Сем мільёнаў «невідзімак» і шанец на роўныя правілы гульні
Нашая задача — даць роўны доступ кожнаму беларусу.
Прынцып "1 голас = 1 прадстаўніцтва"
У чым праблема?
У Беларусі сёння налічваецца каля сямі мільёнаў выбаршчыкаў. Яшчэ каля 700 тысяч - амаль 10% ад гэтай колькасці - знаходзяцца за мяжой. Гэта вялізная сіла, каласальны чалавечы і інтэлектуальны капітал. Але давайце прызнаем сумленную і горкую праўду: уплыву гэтых людзей на рэальныя працэсы сёння практычна няма.
Ні дзейная ўлада, ні тыя, хто называе сябе апазіцыяй, па-сапраўднаму не чуюць гэты голас. Кожны жыве сваім жыцьцём. І калі для тых, хто наверсе, гэтае жыццё часта "ў шакаладзе", то для звычайнага чалавека, які застаўся ў цені - і ўнутры краіны, і ў вымушанай эміграцыі - жыццё далёка не цукар.
На вяршынях усе жадаюць падтрымкі людзей, усё жадаюць абапірацца на «галасы». Але заклапочваць сябе рэальным клопатам аб «нізах», аб патрэбах простага чалавека, ніхто не спяшаецца. Рэсурсы, увага і магчымасці гадамі размяркоўваюцца ў вузкім коле, пакуль звычайны беларус застаецца сам-насам са сваімі праблемамі, талентамі і нерэалізаванымі ідэямі.

Асамблея (Belarusian Assembly) створана, каб зламаць гэтую сістэму.

Мы лічым, што доступ да рэсурсаў - фінансавых, юрыдычных, тэхналагічных - не павінен быць прывілеем абраных. Нашая задача — даць роўны доступ кожнаму беларусу. Каб кожны, па сваім розуме і таленце, меў магчымасць рэалізавацца, выкарыстоўваючы сваё сяброўства ў арганізацыі. прысутнасцю.
Што дае статус у Асамблеі і як ім скарыстацца?
Мы лічым, што доступ да рэсурсаў - фінансавых, юрыдычных, тэхналагічных - не павінен быць прывілеем абраных. Нашая задача — даць роўны доступ кожнаму беларусу. Каб кожны, па сваім розуме і таленце, меў магчымасць рэалізавацца, выкарыстоўваючы сваё сяброўства ў арганізацыі. прысутнасцю.
Сяброўства ў Асамблеі - гэта не проста радок у спісе. Гэта інструмент, праз які вы можаце заявіць пра сябе і атрымаць падтрымку для свайго праекту, працоўнай групы або ініцыятывы.
Хопіць быць проста лічбай у статыстыцы.
Мы будуем сістэму, дзе не трэба "мець сувязі", каб цябе заўважылі. Трэба мець праект, розум і волю да дзеяння. Асамблея дае платформу - магчымасці залежаць толькі ад вас.
Далучайцеся. Заяўляйце аб сабе!
Выкарыстоўвайце рэсурс Асамблеі для справы, у якую верыце.
Далучыцца
01
services7
Інстытуцыйная падтрымка
Вы можаце падаць свой праект (сацыяльны, культурны, адукацыйны ці тэхналагічны) ад імя афіцыйна зарэгістраванай у ЗША арганізацыі (501(c)(4)). Гэта адчыняе дзверы да міжнародных грантаў і фондаў, якія недаступныя прыватным асобам.
02
services6
Доступ да экспертнай супольнасці
У рамках рабочых груп Асамблеі вы атрымліваеце прамыя кантакты з прафесіяналамі ў ЗША і Еўропе - юрыстамі, айцішнікамі, фінансістамі і лабістамі, гатовымі дапамагчы дапрацаваць вашу ідэю.
03
services8
Бяспечная пляцоўка для рэалізацыі
Для тых, хто знаходзіцца ўнутры Беларусі, мы ствараем лічбавае асяроддзе, дзе можна ўдзельнічаць у ініцыятывах і прапаноўваць рашэнні ананімна. Вашы таленты працуюць на агульную справу, пакуль ваша асоба абаронена тэхналогіямі.
04
services7
Рэсурсная база
Асамблея фармуе ўнутраныя фонды і лагістычныя ланцужкі. Калі ваша ініцыятыва карысная супольнасці - вы можаце прэтэндаваць на матэрыяльныя і тэхнічныя рэсурсы арганізацыі для яе старту.
05
services6
Прамое прадстаўніцтва
Статус чальца Асамблеі дазваляе вам удзельнічаць у фармаванні рэгіянальных хабаў. Гэта магчымасць стаць лідэрам у сваім рэгіёне ці прафесійнай нішы, маючы за спіной юрыдычную абарону амерыканскай структуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *


Math Captcha
+ 66 = 74