1207 Delaware Ave, Suite 4559 Wilmington, DE 19806
пагаворым ?
Люблю Беларусь
Як Людскі Сход стаў падмуркам Асамблеі?
Мы павінны ператварыць беларусаў з «аб'ектаў гісторыі» ў «суб'ектаў права»
Вынікі ў лічбах
Доказ
01
2000+ удзельнікаў
Рэкордная колькасць людзей, якія адначасова сабраліся для грамадскага дыялогу.
Доказ
02
70% з Беларусі
Мы даказалі, што людзі ўнутры краіны гатовыя да актыўнасці, калі ім гарантавана тэхналагічная бяспека.
Доказ
03
5 гадзін у эфіры
Дзясяткі выступаў, дыспутаў і галасаванняў па ключавых пытаннях жыцця нацыі
Доказ
04
100% Вынік
Таму Асамблея каля Кангрэса ЗША, не проста "яшчэ адна арганізацыя", а лагічны працяг паспяховага народнага волевыяўлення.
Люблю Беларусь

Фундаментам Беларускай Асамблеі стаў Людскі Сход «Люблю Беларусь», які адбыўся ў ліпені 2025 года. Гэта была ўнікальная для сусветнай практыкі падзея: больш за 2000 беларусаў, большасць з якіх знаходзіліся ўнутры краіны, сабраліся разам у лічбавай прасторы.

Гісторыя стварэння: Ад Сходу да Інстытута

Каб забяспечыць бяспеку ўдзельнікаў, мы выкарысталі тэхналогію лічбавых аватараў. Гэта дазволіла людзям адкрыта выказваць свае думкі, прапановы і патрабаванні, застаючыся непазнавальнымі для сістэм пераследу.

Чаму гэта важна?

  • Мы пачулі голас больш як 2000 чалавек, і менавіта іх запыт на бяспеку, суб'ектнасць і абарону стаў штуршком для рэгістрацыі карпарацыі ў ЗША.
  • Наш вопыт з аватарамі паказаў, што тэхналогіі могуць перамагаць страх.
  • Мы ўжо даказалі на практыцы, што можам забяспечыць ананімны і масавы ўдзел беларусаў у кіраванні сваёй будучыняй.

Як Людскі Сход «Люблю Беларусь» стварыў падмурак для Асамблеі

Мы арганізавалі Людскі Сход «Люблю Беларусь» — першую маштабную лічбавую народную асамблею ў гісторыі краіны. Каб зняць рызыкі для ўдзельнікаў, была выкарыстана інавацыйная сістэма:

Тэхналогія лічбавай ананімнасці

Удзельнікі выступалі праз рэалістычныя 3D-мадэлі, якія цалкам хавалі іх асобу, але захоўвалі чалавечы голас і эмоцыі.

Камунікацыя адбывалася праз абароненыя каналы Zoom і YouTube з выкарыстаннем VPN і шыфравання.

Ад Сходу да Арганізацыі

Менавіта Людскі Сход паказаў галоўную праблему: беларусам недастаткова проста гаварыць — ім патрэбны інструмент дзеяння, юрыдычны суб'ект, які зможа абараніць іх правы ў свеце і кіраваць сумеснымі рэсурсамі.

Рэгістрацыя Belarusian Assembly, Inc. у штаце Дэлавэр (ЗША) стала прамым адказам на запыт Сходу. Мы ператварылі лічбавую энергію 2000 аватараў у рэальную юрыдычную сілу, якая цяпер будзе дзейнічаць па законах самай магутнай юрысдыкцыі свету.

Мемарандум «Люблю Беларусь» — Нацыянальная ідэя
 

Наш Мемарандум складаецца з двух слоў. Гэта і ёсць нашая нацыянальная ідэя. Гэта этычны кодэкс, які аб’ядноўвае беларусаў унутры краіны і па ўсім свеце, незалежна ад палітычных поглядаў. Калі ты кажаш "Люблю Беларусь" — ты частка Асамблеі.

Мы адыходзім ад вобраза «фонду салідарнасці» (які размяркоўвае данаты) і пераходзім да вобраза «Нацыянальнага Венчурнага Хаба» або «Дзяржаўнага Фонду Дабрабыту ў выгнанні».

Асамблея не просіць рэсурсы — яна аккумулюе і капіталізуе беларускі інтэлект, зямлю і суверэнітэт.

Беларуская Асамблея: Генезіс Нацыянальнага Капіталу

Мы не чакаем дапамогі. Мы ствараем актывы, таму наша канцэпцыя выглядае такім чынам. Традыцыйныя структуры залежаць ад знешніх грантаў. Беларуская Прадстаўнічая Асамблея пабудавана на прынцыпе стварэнне капіталу. Мы разглядаем Беларусь не як ахвяру, а як недаацэнены актыў з каласальным патэнцыялам росту.

Калі вы падтрымліваеце Асамблею, вы не даеце "міласціну". Вы інвестуеце ў стартап пад назвай "Новая Беларусь". Мы выкарыстоўваем вашы рэсурсы для стварэння юрыдычных прэцэдэнтаў, экалагічных інструментаў і лічбавай інфраструктуры, якія стануць падмуркам эканомікі пасля пераменаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *


Math Captcha
72 + = 77